Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі трэці чалавек памёр ад новага вірусу. Агулам больш за 200 хворых у 4 краінах


Мэдыцынскія работнікі дастаўляюць пацыента ў лякарню, дзе атрымліваюць дапамогу пацыенты, інфікаваныя новым вірусам. Ухань, 18 студзеня 2020 году

Трэці чалавек памёр у горадзе Ухань кітайскай правінцыі Хубэй ад новага тыпу каранавірусу, гаворыцца ў паведамленьні гарадзкога камітэту здароўя Кітаю.

Па стане на 22.00 (17.00 паводле менскага часу) 19 студзеня ў Кітаі афіцыйна пацьверджана 198 выпадкаў заражэньня новым тыпам каранавірусу.

«Зь іх 25 чалавек ужо выпісаныя зь лякарні, 35 пацыентаў застаюцца ў цяжкім стане, 9 — у вельмі цяжкім, трое пацыентаў памерлі. Стан астатніх ацэньваецца як стабільны», — гаворыцца ў паведамленьні.

З 817 чалавек, якія мелі шчыльны кантакт з хворымі, 727 ужо вывелі з-пад мэдыцынскага назіраньня, 90 усё яшчэ застаюцца пад наглядам спэцыялістаў, сымптомаў захворваньня ў іх пакуль няма.

  • Раней паведамлялася, што ў кітайскім горадзе Ухань была зарэгістравана ўспышка пнэўманіі, аднак мэдыкі высьветлілі, што прычынай хваробы стаў раней невядомы від каранавірусу. Пры гэтым першыя хворыя падхапілі захворваньне ад морапрадуктаў на рынку ў горадзе Ухань.
  • 11 студзеня была зафіксаваная першая сьмерць ад хваробы, 17 студзеня — другая.
  • 20 студзеня першы выпадак захворваньня на новы тып каранавірусу зафіксавалі ў Паўднёвай Карэі, паведаміла агенцтва Yonhap. 16 студзеня першы выпадак заражэньня невядомым вірусам пацьвердзілі ў Японіі, 13 студзеня — у Тайляндзе.
  • Брытанскія экспэрты з Цэнтру глябальнага аналізу інфэкцыйных захворваньняў пры Імпэрскім каледжы Лёндана лічаць, што на самай справе колькасьць хворых можа перавышаць 1,7 тысячы чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG