Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы лідэр партыі «Зялёныя» перамог зь перавагай у 2 галасы


Дзьмiтры Кучук, архіўнае фота
Дзьмiтры Кучук, архіўнае фота

Беларуская партыя «Зялёныя» на зьезьдзе 19 студзеня выбрала новым старшынём 46-гадовага Дзьмітрыя Кучука, які раней быў першым намесьнікам.

Дзьмітры Кучук у партыі ад 2008 году. Працуе генэральным дырэктарам менскай станцыі сартаваньня сьмецьця «Заходняя».

Як піша БелаПАН, мінулая старшыня партыі Анастасія Дарафеева не вылучала сваёй кандыдатуры. За Дзьмітрыя Кучука прагаласавала большасьць — 25 дэлегатаў. Але 23 дэлегаты аддалі голас за сябра рады грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» Ірыну Сухій.

Новы старшыня кажа, што ў плянах на найбліжэйшы час — разьвіцьцё рэгіянальных структураў партыі і ператварэньне ў «больш важкую палітычную сілу», не падобную да «недзяржаўнай арганізацыі».

Таксама Дзьмітры Кучук агучыў пляны вылучаць ад партыі больш кандыдатаў у дэпутаты на выбарах розных узроўняў і арганізаваць офіс партыі як «месца для працы і камунікацыі між чальцамі партыі». Ён хоча, каб паводле «ўзроўню арганізацыі» партыя ўваходзіла ў тройку лідэраў сярод апазыцыйных.

А ўдзельнічаць у выбарах адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі партыя ня будзе — на зьезьдзе «Зялёныя» вырашылі так не рабіць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG