Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джонсан перасьцярог Пуціна ад «агрэсіўных дзеяньняў» на брытанскай тэрыторыі


Борыс Джонсан і Ўладзімір Пуцін (у цэнтры) у кулюарах бэрлінскага саміту, 19 студзеня 2020 году

Прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан упершыню на пасадзе кіраўніка ўраду сустрэўся з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у Бэрліне. Ён перасьцярог расейскага лідэра ад «агрэсіўных» дзеяньняў на брытанскай тэрыторыі.

Два лідэры сустрэліся ў перапынку міжнароднай канфэрэнцыі аб праблемах Лібіі.

Прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі назваў атручэньне былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля «неасьцярожным выкарыстаньнем хімічнай зброі» і «нахабнай спробай забойства нявінных людзей», адзначае RFI. Джонсан папярэдзіў Пуціна, што пазыцыя Вялікай Брытаніі ў «справе Скрыпалёў» не зьмянілася, паведаміла прэс-служба прэмʼер-міністра Вялікай Брытаніі ў паведамленьні.

Нармалізацыі міждзяржаўных двухбаковых стасункаў ня будзе, пакуль Расея ня спыніць дзеяньні, якія пагражаюць Вялікай Брытаніі і яе саюзьнікам, сказаў Борыс Джонсан.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG