Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран прыгразіў «перагледзець супрацу» з МАГАТЭ ў выпадку «несумленных» дзеяньняў Эўропы


Алі Ларыджані, сьпікер іранскага парлямэнту, былы галоўны прадстаўнік Тэгерану ў ядзерных перамовах
Алі Ларыджані, сьпікер іранскага парлямэнту, былы галоўны прадстаўнік Тэгерану ў ядзерных перамовах

Калі эўрапейскія краіны «несумленна» выкарыстаюць мэханізм урэгуляваньня спрэчак, прадугледжаны ядзерай угодай 2015 году, Іран «сур’ёзна перагледзіць супрацоўніцтва» зь Міжнародным агенцтвам па атамнай энэргіі (МАГАТЭ), перасьцярог 19 студзеня сьпікер іранскага парлямэнту Алі Ларыджані, піша Reuters.

«Мы адкрыта заяўляем, што калі эўрапейскія дзяржавы па якой-небудзь прычыне прымуць несправядлівы падыход да выкарыстаньня мэханізму ўрэгуляваньня спрэчак, мы сурʼёзна перагледзім наша супрацоўніцтва зь Міжнародным агенцтвам па атамнай энэргіі», — цытуе дзяржаўнае тэлебачаньне Ларыджані.

  • 5 студзеня Тэгеран канчаткова адмовіўся ад абавязацельстваў па абмежаваньні абʼёмаў узбагачанага ўрану, які можа быць выкарыстаны для вытворчасьці як рэактыўнага паліва, так і ядзернай зброі.
  • На мінулым тыдні Нямеччына, Вялікая Брытанія і Францыя запусьцілі Мэханізм урэгуляваньня спрэчак у рамках рэалізацыі Сумеснага ўсёабдымнага пляну дзеяньняў па іранскай ядзернай праграме, абгрунтоўваючы гэты крок імкненьнем захаваць пагадненьне, падпісанае з Іранам у ліпені 2015 году. Мэханізм прадугледжвае стварэньне адмысловай камісіі ў выпадку, калі адзін з бакоў пагадненьня парушае пагадненьне. Калі на працягу 15 дзён спрэчка ня будзе вырашаная, Ірану пагражае ўвядзеньне санкцый на ўзроўні ААН.
  • Пагадненьне, заключанае ў 2015 годзе, прадугледжвае палёгку санкцый супраць Тэгерану ў абмен на абмежаваньне ядзернай дзейнасьці Ірану.
  • Іран пачаў паэтапна адмаўляцца выконваць умовы пагадненьня пасьля таго, як ЗША вясной 2018 году выйшлі з пагадненьня і сталі рабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Тэгерану. Разам з тым Іран працягвае супрацоўнічаць з МАГАТЭ і запэўнівае, што гатовы вярнуцца да выкананьня ўсіх абавязацельстваў, калі з краіны здымуць санкцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG