Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назвалі запасны горад для правядзеньня Ўсебеларускага кангрэсу


Кангрэс за незалежнасьць. 2014 год. Ілюстрацыйнае фота
Кангрэс за незалежнасьць. 2014 год. Ілюстрацыйнае фота

Паводле папярэдніх кансультацый, заявак ад партый, рухаў ды іншых арганізацый колькасьць удзельнікаў Кангрэсу можа скласьці больш за 1000 чалавек. Аднак большасьць сяброў Аргкамітэта арыентуецца на колькасьць каля 500 дэлегатаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе Аргкамітэт Кангрэсу за незалежнасьць.

Рыхтуецца таксама рэзэрвовы плян правядзеньня Кангрэсу ў Вільні, калі «мясцовая ўлада стане ганебна перашкаджаць правядзеньню ўсебеларускага форуму», гаворыцца ў паведамленьні. Дапускаецца таксама правядзеньне Кангрэсу ў фармаце мітынгу на плошчы.

Стала вядома, што правядзеньне Кангрэсу ўхваліла Рада БНР. Аркамітэт інфармуе, што вельмі шмат беларусаў з усяго сьвету выказалі цікавасьць прыняць удзел у працы Кангрэсу.

Да Аргкамітэту далучыліся новыя арганізацыі: Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, Грамадзкая дырэкцыя народнага мэмарыялу Курапаты. Шэраг іншых партый, грамадзкіх структур прымуць рашэньне аб уваходзе ў склад суарганізатараў Кангрэсу ў бліжэйшыя дні.

Усебеларускі кангрэс за незалежнасьць плянуецца правесьці 15 сакавіка 2020 года, у дзень прыняцьця Канстытуцыі 1994 года. Паводле арганізатараў, на кангрэсе не плянуецца намінацыя прэтэндэнтаў на ўдзел у «прэзыдэнцкай кампаніі». Арганізатары бачаць Кангрэс форумам, які прадставіць інтарэсы дэмакратычнай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG