Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі рэзка вырас попыт на работнікаў зь Беларусі. Квота на беларусаў – 800 чалавек штогод


Паліцэйскі рэйд на нелегальных работнікаў у Чэхіі, сакавік 2017

Гандлёвая палата Чэхіі задаволіла летась больш за тры тысячы заявак на працаўладкаваньне замежных работнікаў. Беларусы займаюць сярод іх прыкметнае месца.

Чэскія СМІ паведамляюць, што найбольшая зацікаўленасьць чэскіх працадаўцаў у 2019 годзе датычыла работнікаў з Украіны — было пададзена больш за 15 тысяч заявак на дазвол на працу.

Адзначаецца таксама, што высокі попыт назіраўся і ў адносінах да работнікаў з Філіпінаў (штогадовая квота — 1000), Манголіі (1000), Беларусі (800) і Казахстану (300). Гандлёвая палата Чэхіі хоча папрасіць урад павысіць гэтыя квоты.

Паводле зьвестак Міністэрства працы Чэхіі, у 2018 годзе афіцыйны дазвол на працаўладкаваньне ў краіне мелі агулам больш за 4 тысячы беларусаў. Дынаміка набываньня беларусамі дазволаў на працу ў Чэхіі ў 2004—2018 гг. выглядала наступным чынам:

Штогод таксама расьце колькасьць дазволаў, выдадзеных беларусам на прыватную прадпрымальніцкую дзейнасьць. У 2018 іх было 642.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG