Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Махлярскі рэкорд: аўтамабіліст «адкруціў» назад лічыльнік на больш чым мільён кілямэтраў


Паліцыя ў Кракаве падчас дарожнай праверкі выявіла розьніцу ў больш чым мільён кілямэтраў паміж станам лічыльніка ў аўтамашыне і інфармацыяй з апошняга тэхнічнага агляду.

Польскія СМІ адзначаюць, што гэта абсалютны рэкорд у «адкручваньні назад» аўтамабільнага лічыльніка кілямэтраў у Польшчы.

Як паведамляецца, кіроўца праверанага паліцыяй «Мэрсэдэса» тлумачыў розьніцу тым, што ў аўтамашыне паставілі новы лічыльнік. Паліцыя правярае гэтае апраўданьне.

У Польшчы актуальныя паказаньні лічыльніка кілямэтраў у аўтамабілі з тэхнічнага агляду заносяцца ў агульнадаступны рэестар, і кожны можа гэтыя зьвесткі праверыць паводле рэгістрацыйнага нумару аўтамабіля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG