Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах выбухнуў невядомы прадмет, мужчыну адарвала дзьве нагі


Каля месца выбуху ў Баранавічах, 16 студзеня
Каля месца выбуху ў Баранавічах, 16 студзеня

Каля 15:30 16 студзеня ў двары прыватнага дома на вуліцы Лебядзінай у Баранавічах адбыўся выбух невядомай прылады, расказвае раённая газэта «Наш край».

Паводле сьведкаў, 72-гадовы гаспадар дома разам з сынам і суседам размаўлялі ў двары — адзін зь іх пнуў нагой «мэталёвую балванку», што ляжала ля гаража, адбыўся выбух.

40-гадоваму мужчыну адарвала дзьве нагі да каленаў. Яшчэ адзін мужчына траўмаваны — папярэдне кажуць, што ў яго раздробленыя некалькі костак. У гаспадара дома засталіся драпіны.

На месцы працуюць сапёры, міліцыя, ратавальнікі, сьледчыя і КДБ. Праводзіцца праверка, распачатая экспэртыза. Як піша Intex-press, на месцы знайшлі яшчэ два снарады часоў Другой сусьветнай вайны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG