Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пайшла ўгару ў рэйтынгу «найлепшых краінаў сьвету»


Беларускія каляднікі, Дуброўка, Берасьцейская вобласьць, 7 студзеня 2020

Беларусь паднялася на тры радкі ў рэйтынгу «найлепшых краінаў сьвету» паводле амэрыканскага часопісу US News & World Report. Яна займае 70-е месца сярод 73 краінаў, якія ацэньваліся часопісам. У 2019 годзе Беларусь была ў гэтым рэйтынгу на 73-м месцы сярод 80 краінаў.

Рэйтынг «найлепшых краінаў сьвету» складаецца на падставе дзевяці паказьнікаў: разьвіцьцё прадпрымальніцтва, папулярнасьць у турыстаў, стаўленьне да ўласных грамадзянаў (абарона правоў чалавека, экалёгіі і гендэрнай роўнасьці), культурны ўплыў, гістарычная спадчына, патэнцыял разьвіцьця, адкрытасьць для бізнэсу, вайсковая сіла і якасьць жыцьця.

Усе суседзі Беларусі вышэйшыя за яе ў сёлетнім рэйтынгу: Украіна (68), Латвія (62), Літва (59), Польшча (34), Расея (23).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG