Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шанхай прыпыніў кантакты з Прагай, бо кітайцам не спадабаўся праскі горад-пабрацім


Мэр Тайпэю Ко-Вэнь-цзе і мэр Прагі Здэнэк Грыб пасьля падпісаньня дамовы пра пабрацімства гарадоў
Мэр Тайпэю Ко-Вэнь-цзе і мэр Прагі Здэнэк Грыб пасьля падпісаньня дамовы пра пабрацімства гарадоў

Улады кітайскага гораду Шанхай прыпынілі афіцыйныя кантакты са сталіцай Чэхіі, Прагай.

Як паведамляе Reuters, прычынай паслужыла падпісаньне дамовы аб партнэрстве паміж Прагай і горадам Тайпэй на Тайвані.

Раней мэр Прагі Здэнэк Грыб адмовіўся выключыць тайваньскага дыплямату са складу міжнароднай канфэрэнцыі на патрабаваньне кітайскіх уладаў. Над мэрыяй Прагі таксама вывешвалі сьцяг Тыбэту. У падзядзелак Грыб і мэр Тайпэю Ко-Вэнь-цзе падпісалі ў Празе дамову аб гарадах-пабрацімах.

Кітайскія ўлады лічаць Тайвань часткай КНР і аказваюць ціск на краіны, якія падтрымліваюць адносіны з Тайванем.

Чэскі прэзыдэнт Мілаш Зэман выказваўся за паляпшэньне адносінаў у Кітаем, але зрабіўся больш крытычным пасьля таго як у Чэхію не прыйшлі абяцаныя кітайскія інвэстыцыі. У нядзелю Зэман заявіў, што ня возьме ўдзелу ў саміце, які мае адбыцца ў Кітаі ў красавіку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG