Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: У Беларусі ня будзе пераменаў, накіраваных на злом цяперашняй эканамічнай палітыкі


Прынцыпы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі застануцца нязьменнымі, «як бы хто ні рыдаў і ні стагнаў, што камусьці патрэбныя перамены», заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

Ён сказаў, што ў Беларусі ня будзе пераменаў, «накіраваных на злом той палітыкі, якая праводзіцца», паведамляе БелТА.

«Будуць выбары, будуць альтэрнатыўныя кандыдаты, прапануюць злом старой сыстэмы і новыя перамены — народ вызначыцца. Мы будзем мэтанакіравана рэалізоўваць задумы, якія ёсьць. І перамены гэтыя будуць абсалютна спакойнымі, не рэвалюцыйнымі», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

На нараду вынесены, сярод іншага, праект указу аб павышэньні эфэктыўнасьці працы дзяржаўных прадпрыемстваў. Сярод плянаваных захадаў — выключэньне зь дзейнасьці прадпрыемстваў нядобрасумленных формаў пасярэдніцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG