Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдоўскі алігарх Плахатнюк трапіў пад санкцыі ЗША


Уладзімір Плахатнюк выступае на мітынгу ў Кішынэве, 9 чэрвеня 2019

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў пра ўключэньне ў санкцыйны сьпіс малдоўскага алігарха і былога дэпутата Ўладзіміра Плахатнюка. У Вашынгтоне бізнэсоўца лічаць датычным да «значнай карупцыі». Паводле Пампэо, дзеяньні Плахатнюка «падрывалі правапарадак і ставілі пад сур’ёзную пагрозу незалежнасьць дэмакратычных інстытутаў у Малдове».

Цяпер ні Плахатнюк, ні яго найбліжэйшыя сваякі ня маюць права атрымліваць амэрыканскую візу. Рашэньне, прынятае ў Вашынгтоне, паказвае, што ЗША нецярпіма ставяцца да карупцыі і падтрымліваюць народ Малдовы ў барацьбе з ёй, — цытуе «Голас Амэрыкі» заяву Пампэо.

Уладзімір Плахатнюк — былы старшыня Дэмакратычнай партыі Малдовы (ДПМ). Ён быў дэпутатам парлямэнту Малдовы двух скліканьняў і першым віцэ-старшынём парлямэнту. Яго называюць самым багатым чалавекам у Малдове, а таксама самай уплывовай фігурай у краіне ў 2010-х гадах.

Палітычная кар’ера Плахатнюка завяршылася ў чэрвені 2019 году, калі ў выніку палітычнага крызісу ўрад Паўла Філіпа сышоў у адстаўку. паводле малдоўскіх СМІ, Плахатнюк і Філіп маглі мець дачыненьне да самага буйнога крадзяжу грошай у гісторыі Малдовы — зьнікненьня зь некалькіх малдаўскіх банкаў грошай на агульную суму прыкладна на адзін мільярд даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG