Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь перамагла Чарнагорыю і выйшла з групы на чэмпіянаце Эўропы па гандболе


На чэмпіянаце Эўропы па гандболе, які праходзіць у Аўстрыі, Нарвэгіі і Швэцыі, зборная Беларусі перамагла Чарнагорыю зь лікам 36:27 і выйшла з групы ў наступны этап спаборніцтва.

Далей каманды будуць разьбітыя на дзьве шасьцёркі. Матчы пройдуць з 16 па 22 студзеня. Акрамя выхаду ў паўфінал чэмпіянату, каманды будуць змагацца за месца на турніры, дзе вызначацца ўдзельнікі сёлетняй Алімпіяды ў Токіё.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG