Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Меншчыне 11-гадовая дзяўчынка загінула, зараджаючы тэлефон


Супрацоўнікі Сьледчага камітэту, ілюстрацыйнае фота
Супрацоўнікі Сьледчага камітэту, ілюстрацыйнае фота

11-гадовая дзяўчынка памерла падчас зарадкі тэлефона ў ванным пакоі. Здарэньне адбылося 11 студзеня ў Менскай вобласьці, піша Сьледчы камітэт.

Дзяўчынку без прыкмет жыцьця знайшоў у ванным пакоі бацька. Апэратыўнікі выявілі ў дзяўчынкі цялесныя пашкоджаньні, характэрныя для электратраўмы. Таксама ў пакоі быў усунуты ў разэтку падаўжальнік з падлучанай зараднай прыладай і мабільным тэлефонам.

Прыярытэтная прычына здарэньня — грэбаваньне правіламі бясьпекі, але падчас праверкі сьледчыя разглядаюць усе вэрсіі сьмерці. Прызначылі судова-мэдыцынскую экспэртызу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG