Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі пратэставалі супраць новага ўраду і ў падтрымку еднасьці краіны


Прэм'ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс
Прэм'ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс

У гарадах Гішпаніі ў нядзелю прайшлі антыўрадавыя маніфэстацыі пад лёзунгамі ў абарону цэласнасьці краіны.

Як паведамляе EuroNews, на самую масавую акцыю, у Мадрыдзе, выйшлі каля трох з паловай тысяч. Шэсьці і мітынгі арганізавала Грамадзянская плятформа пад назвай «Гішпанія існуе» і правая партыя Vox.

Нагодай для пратэстаў стала занепакоенасьць эканамічнымі і палітычнымі плянамі новага левага ўраду Пэдра Санчэса. Для фармаваньня ўраду яму давялося здабываць падтрымку каталёнскіх сацыялістаў, якія выступаюць за незалежнасьць Каталёніі.

Удзельнікі мітынгу ў Мадрыдзе прынялі рэзалюцыю з заклікам да ўраду захаваць адзінства Гішпаніі, правы і грамадзянскія свабоды жыхароў Гішпаніі, а таксама паважаць законы рынкавай эканомікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG