Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр султан Аману Кабус бэн Саід. Ён кіраваў краінай 50 гадоў


Султан Аману Кабус бэн Саід
Султан Аману Кабус бэн Саід

Султану Аману Кабус бэн Саіду было 79 гадоў. Перад сьмерцю ён доўга хварэў, паведамляе Reuters.

У Кабуса бэн Саіда не было нашчадкаў. Новага султана абірала рада сям'і, якая кіруе. Цяпер яна ўключае каля 50 чалавек.

Новым султанам краіны стаў 65-гадовы ​Хэйс бэн Тарэк Аль-Саід, стрыечны брат Кабус бэн Саіда, паведамляе тэлеканал «Аль-Джазіра». Раней ён займаў пасаду міністра культуры і спадчыны Аману. Апроч гэтага, кіраваў праграмай эканамічнага разьвіцьця Аману да 2040 году.

Апошнім часам Кабус бэн Саід хварэў на рак. У сьнежні султан быў у Бэльгіі, праходзіў мэдыцынскае абсьледаваньне. У сувязі са сьмерцю ў Амане абвясьцілі трохдзённую жалобу.

Кабус бэн Саід нарадзіўся ў 1940 годзе ў сям'і султана Маската Саіда бэн Таймура. У 1970 годзе ён прыйшоў да ўлады ў выніку бяскроўнага палацавага перавароту. Пасьля гэтага султанат Маскат перайменавалі ў султанат Аман.

Султан займае пасаду прэмʼер-міністра, галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі, міністра абароны, міністра фінансаў і замежных спраў у Амане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG