Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нелегальная міграцыя ў краіны ЭЗ пасьля крызісу зьнізілася амаль удвая


Мігранты з Эгіпту ідуць празь сьнег у Босьніі да мяжы з Харватыяй, сьнежань 2019
Мігранты з Эгіпту ідуць празь сьнег у Босьніі да мяжы з Харватыяй, сьнежань 2019

Нелегальны прыток мігрантаў у краіны Эўразьвязу зьнізіўся да ўзроўню 2013 году. Пра гэта са спасылкай на агенцтва ЭЗ па бясьпецы зьнешніх межаў піша The Guardian.

За 2019 год у Эўразьвяз незаконна трапілі каля 140 тысяч мігрантаў. Гэта на 6 адсоткаў менш, чым годам раней, і амаль удвая менш, чым у 2015 годзе, на які прыпала вяршыня эўрапейскага міграцыйнага крызысу.

Памяншэньне патоку мігрантаў адбылося на двух з трох маршрутаў у Міжземным моры. Пры гэтым на трэцім маршруце — у Грэцыю — колькасьць уцекачоў, наадварот, узрасла. За апошні год у краіну прыбылі больш за 80 тысяч мігрантаў, што ўдвая больш, чым годам раней.

Больш за чвэрць усіх мігрантаў, якія прыбываюць у Эўропу без неабходных дакумэнтаў — грамадзяне Аўганістану.

Паток бежанцаў істотна зьнізіўся з 2016 году, калі краіны ЭЗ заключылі пагадненьне з Турэччынай аб прыёме мігрантаў.

Краіны Эўразьвязу дамовіліся, што ў 2020 годзе прымуць больш за 30 тысяч уцекачоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG