Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць акрэдытаваных у Кітаі беларускіх прадпрыемстваў дасягнула амаль двух дзясяткаў 


Будынак Гомельскага мясакамбінату
Будынак Гомельскага мясакамбінату

Яшчэ 14 беларускіх прадпрыемстваў, што вырабляюць прадукты харчаваньня, дапушчаныя на кітайскіх рынак. Пра гэта паведаміў у сваім Твітэры амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.

Як удакладніў дыплямат, у гэтым пераліку 11 вытворцаў ялавічыны і тры — мяса курыцы. Раней акрэдытаваным пяці вытворцам кураціны пашыраны пералік прадукцыі.

Сярод прадпрыемстваў, якія атрымалі дазвол пастаўляць ялавічыну, значацца Берасьцейскі, Ваўкавыскі, Віцебскі, Гомельскі, Горадзенскі, Жлобінскі, Пінскі, Слонімскі мясакамбінаты, а таксама прадпрыемствы «Берасьцейскія традыцыі», «Мірон» і «Вахавяк».

Кураціну ў Кітай змогуць пастаўляць РУП «Беларуснафта-Асобіна», бройлерная фабрыка «Расьсьвет» і фэрма з аналягічнай назвай.

Некалькі гадоў таму Беларусь стала першай краінай СНД, якая атрымала дазвол на пастаўкі мяса на кітайскі рынак.

Актыўнасьць беларускіх вытворцаў у Кітаі тлумачыцца праблемамі, якія яны маюць з абмежаваньнямі падчас экспарту ў Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG