Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча выдзеліла 112 тысяч эўра на беларускамоўную газэту «Ніва»


Беласток

475 тыс. злотых (амаль 112 тысячаў эўра) — такую датацыю на 2020 год ад Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы атрымаў тыднёвік беларусаў Польшчы «Ніва».

Датацыя зь бюджэту Польшчы немалая, але згаданых фінансавых сродкаў хапае толькі на мінімальнае забесьпячэньне працы тыднёвіка, сказаў у інтэрвію Польскаму радыё галоўны рэдактар «Нівы» Яўген Вапа.

Паводле яго, гэтых сродкаў хапае толькі на друк і заробкі журналістам. Ужо некалькі гадоў запар фінансаваньне застаецца на тым жа ўзроўні, пасьля зьмяншэньня ў 2010-2016 гадах.

«Ніва» — гэта найбуйнейшае выданьне беларускай нацыянальнай меншасьці, гісторыя якога сягае 1956 году. Яго рэдакцыя месьціцца ў Беластоку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG