Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных справаў Украіны распавёў, пры якіх умовах трэба шукаць альтэрнатывы «менскаму працэсу»


Вадзім Прыстайка
Вадзім Прыстайка

Міністар замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка паведаміў, пры якіх умовах, на яго думку, варта разглядаць альтэрнатывы так званаму «менскаму працэсу» мірнага ўрэгуляваньня на частцы ўсходу Ўкраіны, акупаванай расейскімі гібрыднымі сіламі.

Як сказаў ён у інтэрвію нямецкай штодзёнцы Bild, «калі ў 2020 годзе на акупаваных тэрыторыях не адбудуцца выбары, або працэс вываду войскаў працягнецца занадта доўга, тады трэба разглядаць магчымыя альтэрнатывы Менску».

«Гэта можа быць міратворчая місія. Зрэшты, гэта не азначае, што мы выходзім з агульнага «менскага працэсу», — дадаў міністар.

Вадзім Прыстайка ўжо і раней браў пад увагу магчымасьць перафарматаваньня цяперашняга «менскага» мірнага працэсу.

«Калі мы... зразумеем, што зь „Менскам“ нам ня ўдаецца завяршыць вайну, тады будзем прыцягваць і такія фарматы, як міжнародная дапамога», — казаў ён, у прыватнасьці, яшчэ ў пачатку лістапада 2019 года.

А ў іншым інтэрвію ў лістападзе ён заяўляў, што альтэрнатывай «менскаму працэсу» можа быць міжнародная апэрацыя па падтрыманьні міру. Акрамя таго, міністар казаў і пра некаторыя іншыя магчымыя варыянты, якіх ён не назваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG