Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савецкая тэхніка, дроны, флёт. Якой зброяй валодае армія Ірану


Армія Ірану
Армія Ірану

Экспэрты Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі працягваюць маніторынг іранскай ядзернай праграмы: напярэдадні Іран выйшаў з угоды 2015 году, заключанай з шасьцю ўсясьветнымі дзяржавамі​. Пакуль ступень узбагачэньня ўрану не дазваляе краіне вырабляць ядзерную зброю, піша Настоящее время.

Узброеныя сілы Ірану складаюцца з Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі і непасрэдна арміі Ірану. Усяго ва ўзброеных сілах служаць 545 тысяч чалавек. Аднак Іран мае вялікі ўплыў на іншыя ўзброеныя групоўкі ў рэгіёне — у Іраку, Лібане, Сірыі, Аўганістане і Емэне. Іх колькасьць ацаніць складана. Пры гэтым у іранскіх проксі-фармаваньняў ёсьць магчымасьць наносіць удары па амэрыканскіх аб’ектах, адказнасьць за якія немагчыма наўпрост ускласьці на ўлады ісламскай рэспублікі.

Дзясяткі гадоў Іран быў пазбаўлены магчымасьці купляць заходнія ваенныя тэхналёгіі праз амэрыканскія санкцыі. На ўзбраеньні ў іранскай арміі застаецца савецкая тэхніка і распрацоўкі іранскага ваенна-прамысловага комплексу.

Паводле непацьверджаных зьвестак, ісламская рэспубліка ў апошні час выдаткоўвала каля мільярда даляраў у год на закупку ўзбраеньня ў Паўночнай Карэі. Пры дапамозе Расеі і КНДР Іран займеў комплексы малой і сярэдняй далёкасьці, балістычныя і крылатыя ракеты. Акрамя таго, на ўзбраеньні Ірана 17 тыпаў дронаў, у тым ліку нябачныя і бесьпілётнікі-камікадзэ з выбухоўкай на борце.

Асноўнай ударнай сілай ЗША ў рэгіёне лічыцца Пяты флёт, якім камандуе віцэ-адмірал Джэймс Малай. У зону адказнасьці флёту ўваходзіць Пэрсыдзкая затока, Чырвонае і Арабійскае моры і частка Індыйскага акіяна. Флёт месьціцца ў Бахрэйне, ня мае пастаяннага складу караблёў і фармуецца па меры неабходнасьці. Пастаянным цэнтрам флёту зьяўляюцца: ударная авіяносная група Task Force 50 — яна складаецца з авіяносца, эскадры эсьмінцаў і крэйсэра, і амфібійнай групы Task Force 51, у якой верталётаносец і эскадра транспарт-докаў — караблёў, якiя транспартуюць дэсантныя групы.

Але ў Пэрсыдзкай затоцы знаходзяцца і ўсе базы ваенна-марскога флёту Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. Ён складаецца ў асноўным зь вялікай колькасьці маламерных і хуткаходных суднаў і невялікіх падводных чаўноў, якія разам з прыладамі супрацькарабельных крылатых ракет могуць нанесьці буйным судам вялікія страты. Гэты флёт таксама ў стане цалкам перакрыць марскі нафтавы рух праз затоку.

New York Times цытуе інтэрвію іранскага генэрала Алі Фадаві, які дапускае магчымасіць, што зваротны ўдар нанясе не Іран. Забіты амэрыканскім дронам генэрал Касэм Сулеймані адказваў за апэрацыі і распаўсюджваньне шыіцкай ідэалёгіі за мяжой, а яго пасьлядоўнікі цяпер могуць знаходзіцца ў якой-хаця краіне сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG