Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыя зноў мае наймалодшага ў сьвеце кіраўніка ўраду


Сэбастыян Курц, 7 студзеня 2020
Сэбастыян Курц, 7 студзеня 2020

У Аўстрыі 7 студзеня склаў прысягу новы кабінэт міністраў. У яго ўвайшлі прадстаўнікі двух палітычных сіл — кансэрватыўнай Народнай партыі і Зялёных.

Канцлерам зноў стаў лідэр Народнай партыі Сэбастыян Курц. Ён узначальваў урад да траўня летась, калі тагачасная кааліцыя распалася і былі прызначаныя датэрміновыя выбары ў парлямэнт. Народная партыя перамагла на выбарах і Курц пачаў перамовы аб фармаваньні новага кабінэту зь Зялёнымі. Яны працягваліся некалькі месяцаў. Кааліцыйнае пагадненьне было канчаткова ўхваленае незадоўга да Новага году.

Ва ўрадзе 10 міністраў ад Народнай партыі і 5 прадстаўнікоў Зялёных. Іх лідэр Вэрнэр Коглер стаў віцэ-канцлерам. Зялёныя ўпершыню ў гісторыі ўвайшлі ва ўрад Аўстрыі. Таксама ўпершыню ў гісторыі ў кабінэце больш жанчын, чым мужчын. У апазыцыі засталіся сацыял-дэмакраты і Партыя Свабоды.

Кааліцыйны пагадненьне стала вынікам кампрамісу. Аўстрыя працягне прытрымлівацца жорсткай палітыкі ў адносінах да нелегальнай міграцыі. Урад таксама абяцае зьніжэньне падаткаў. Адначасова быў зроблены акцэнт на экалягічнай праблематыцы, у тым ліку на захадах па скарачэньні выкідаў вуглякіслага газу, на чым настойвалі Зялёныя.

Сэбастыян Курц у свае 33 гады зноў стаў самым маладым кіраўніком ўраду ў сьвеце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG