Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва NATO склікае Паўночнаатлянтычную раду з прычыны сытуацыі ў Іраку


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг прыняў рашэньне правесьці ў панядзелак «ў тэрміновым парадку» паседжаньне Паўночнаатлянтычнай рады ў сувязі з абвастрэньнем сытуацыі на Блізкім Усходзе пасьля гібелі ў Іраку іранскага генэрала Касэма Сулеймані. Пра гэта паведаміла ў нядзелю агенцтва DPA са спасылкай на прадстаўніка альянсу.

На паседжаньні будзе абмяркоўвацца становішча ў Іраку, якое склалася пасьля гібелі ў выніку ўдару ЗША генэрала Сулеймані.

У нядзелю рада прадстаўнікоў (парлямэнт) Іраку прагаласаваў за разрыў дамовы з заходняй кааліцыяй у барацьбе з «Ісламскай дзяржавай» і за вывад замежных войскаў з краіны, перадае тэлеканал «Аль-Арабія».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG