Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі стала ўдвая меней раёнаў з «напружанай сытуацыяй» з працай. МАПА


Раней 45% раёнаў Беларусі былі «з напружанай сытуацыяй на рынку працы». Цяпер больш за палову тых раёнаў перасталі быць «праблемнымі», але зьявіліся новыя «напружаныя».

Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову «Аб задачах сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця» на 2020 год. Сярод плянавых паказьнікаў кшталту валавога ўнутранага прадукту, экспарту тавараў і рэнтабэльнасьці продажаў у дакумэнце вызначаюцца і «тэрыторыі з напружанай сытуацыяй на рынку працы».

Выява ў вялікім разрозьненьні

Калі ў 2019 годзе ў сьпіс «напружаных» трапілі і 52 раёны, і горад Бабруйск (45% раёнаў краіны), то сёлета толькі 28 раёнаў і Бабруйск (24% раёнаў).

Як і летась, мэханізм вызначэньня «напружанасьці» не апісваецца. Па-ранейшаму сытуацыя з працай прызнаная нармальнай у Бабруйскім раёне пры праблемах у райцэнтры.

Сытуацыя перастала быць «напружанай» шмат у якіх раёнах, але стала напружанай у Бярозаўскім, Зэльвенскім, Рагачоўскім, Добрускім, Бярэзінскім, Дрыбінскім, Круглянскім, Лагойскім, Мядзельскім і Расонскім раёнах.

Як будуць разьвіваць эканоміку

У сьпісе дзеяньняў дзеля разьвіцьця эканомікі ад Савету міністраў 28 пунктаў. У іх ліку такія захады:

  • Менавіта для «напружаных» раёнаў Саўмін пастанавіў да 1 красавіка распрацаваць пастанову аб падвышэньні сацыяльных выплат для беспрацоўных у гэтых раёнах (а таксама для беспрацоўных узростам звыш 50 гадоў).
  • Акрамя таго, ад 1 чэрвеня маюць рэалізоўваць пілётны праект перадачы праблемнай запазычанасьці «дзьвюх-трох» прамысловых арганізацыяў у ААТ «Агенцтва кіраваньня актывамі».
  • Да 1 лютага Мінэканомікі даручана распрацаваць стратэгію прыцягненьня прамых замежных інвэстыцыяў, вызначыць прыярытэтныя сфэры і галіны. Да 1 жніўня аблвыканкамам і іншым органам — сфармаваць у кожным раёне партфэль інвэстыцыйных праектаў на 2021–2025 гады.
  • Да 1 сакавіка Дзяржкаммаёмасьці «і іншым зацікаўленым» даручана вызначыць сьпіс акцыянэрных таварыстваў з доляй дзяржавы да 25%, у якіх дзяржаўны пакет акцыяў «належыць адчужэньню».
  • Разьвіцьцю эканомікі мусіць дапамагчы і падрыхтоўка прапановаў у заканадаўства аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG