Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў авіякатастроф у сьвеце за 2019 год зьнізілася больш чым на палову


Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць загінулых у буйных катастрофах камэрцыйных авіякампаній у 2019 годзе зьнізілася больш чым на палову, нягледзячы на крушэньне самалёта Boeing 737 MAX у Этыёпіі ў сакавіку 2019 году.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дадзеныя нідэрляндзкай кансалтынгавай кампаніі To70.

  • У 2019 годзе адбылося 86 аварый з удзелам вялікіх камэрцыйных самалётаў (8 зь іх — з чалавечымі ахвярамі), у якіх загінулі 257 чалавек, паводле зьвестак To70.
  • Для параўнаньня, у 2018 годзе адбылося 160 аварый, у тым ліку 13 — са сьмяротнымі зыходамі, у якіх загінулі 534 чалавекі.

Паводле падлікаў To70, доля рэйсаў, якія скончыліся аварыяй са сьмяротным зыходам, у 2019 годзе склала толькі 0,18 на адзін мільён палётаў. Іншымі словамі, у сярэднім толькі адзін рэйс з 5,58 мільёна прыводзіў да сьмяротнага зыходу. Гэта значна лепш за аналягічны паказьнік 2018 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG