Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Бэльгіі прыпыніў экстрадыцыю былога кіраўніка Каталёніі ў Гішпанію


Былы кіраўнік Каталёніі Карлэс Пудждэмон

Суд у Бэльгіі прыпыніў экстрадыцыю былога кіраўніка Каталёніі Карлэса Пудждэмона ў Гішпанію. На радзіме палітыка абвінавачваюць у мяцяжы і растраце дзяржаўных сродкаў пасьля арганізацыі рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі. Пры гэтым ён быў абраны дэпутатам Эўрапарлямэнту.

Пра прыпыненьне экстрадыцыі Пудждэмон напісаў у сваім твітэры. «Бэльгійскае правасудзьдзе прызнала наш імунітэт», — напісаў ён, згадаўшы, што рашэньне распаўсюджваецца яшчэ на аднаго каталёнскага палітыка Тоні Коміна, якога таксама выбралі сябрам Эўрапарлямэнту.

  • Карлэса Пудждэмона і Тоні Коміна абвінавачваюць у Гішпаніі ў падбухторваньні да паўстаньня, аднак запыт Мадрыда на іх экстрадыцыю адхіляўся ўжо тройчы.
  • Рэфэрэндум аб незалежнасьці прайшоў у Каталёніі насуперак забароне гішпанскіх уладаў. 90 адсоткаў тых, хто прагаласаваў, выказаліся за аддзяленьне рэгіёна.
  • Дванаццаці палітыкам, якія маюць дачыненьне да правядзеньня рэфэрэндуму, суд вынес прысуды ў кастрычніку. Дзевяць чалавек былі асуджаныя да вялікіх турэмных тэрмінаў, што прывяло да масавых пратэстаў у Каталёніі.
  • Цяперашні ўрад рэгіёну складзены з двух сэпаратысцкіх партый, якія кантралююць 66 з 135 месцаў у мясцовым парлямэнце.
  • У мінулым месяцы Эўрапейскі суд пастанавіў, што яшчэ на аднаго былога каталёнскага лідэра — Арэола Жункераса распаўсюджваецца імунітэт пасьля абраньня сябрам Эўрапарлямэнту, што мае на ўвазе аналягічныя прывілеі і для іншых абраных каталёнцаў, — піша агенцтва Reuters.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG