Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу арыштавалі больш за 400 чалавек пасьля масавых пратэстаў


Антыўрадавы пратэст у Ганконгу, 1 студзень 2020
Антыўрадавы пратэст у Ганконгу, 1 студзень 2020

Паліцыя Ганконгу арыштавалі больш за 400 чалавек пасьля масавых пратэстаў 1 студзеня, паведамляе Reuters. У гэты дзень на вулічныя пратэсты выйшлі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, піша агенцтва.

Першапачаткова акцыя павінна была быць мірным шэсьцем, але неўзабаве перарасла ў сутыкненьні з паліцыяй. Як гаворыцца ў заяве праваахоўных органаў, частка пратэстоўцаў пачала біць вітрыны аддзяленьня буйнога брытанскага банка HSBC. Частка арганізатараў пратэсту ўпэўненая, што гэты банк дапамагае кітайскім уладам і блякуе паступленьне сродкаў на падтрымку акцый і арыштаваных. Сам банк гэтыя абвінавачаньні адмаўляе.

Паліцыя таксама ўжыла да пратэстоўцаў вадамёты. Прадстаўнік паліцыі Ганконгу на брыфінгу для прэсы паведаміў, што большая частка людзей была арыштаваная за незаконны сход у грамадзкім месцы і нелегальнае захоўваньне зброі. Якой менавіта — прадстаўнік не ўдакладніў.

Зь лета 2019-га ў Ганконгу працягваюцца масавыя пратэсты, якія былі выкліканыя законапраектам аб экстрадыцыі падазраваных па крымінальных справах у Кітай і ў краіны, зь якімі ў Ганконгу адсутнічае пагадненьне аб экстрадыцыі. Жыхары аўтаноміі былі ўпэўненыя, што гэты закон будзе выкарыстоўвацца для перасьледу людзей паводле палітычных матываў.

У самыя масавыя дні пратэсту на вуліцы выходзілі звыш мільёна чалавек. Празь некалькі месяцаў масавых акцый ўлады адмянілі прыняцьце законапраекту, але пратэстоўцы патрабуюць расьсьледаваць ужываньне гвалту да ўдзельнікаў пратэстаў і захаваць у аўтаноміі дэмакратыю.

За месяцы пратэстаў на вуліцах гораду неаднаразова ўзьнікалі сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй, а праваахоўныя органы ўжывалі сілу для разгону актывістаў і выкарыстоўвал і наватагнястрэльную зброю. Як гаворыцца ў рэпартажы Reuters, усяго зь лета былі арыштаваныя каля 7000 удзельнікаў і арганізатараў пратэсту: іх вызваленьне зьяўляецца адным з патрабаваньняў пратэстоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG