Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меней гарэлкі і «Крыжачка». У Беларусі зьнізілі квоты на выраб моцнага алькаголю


Калекцыя пладова-ягадных вінаў

Урад Беларусі ўхваліў рашэньне вырабляць налета меней гарэлкі і моцных пладовых вінаў, гаворыцца ў пастанове Савету Міністраў.

Гарэлку і пладовыя віны экспэрты называюць асноўнай прычынай п’янства і алькагалізму ў Беларусі і раяць адмаўляцца ад іх на карысьць менш моцных напояў, такіх як віно і піва.

27 сьнежня ўрад вызначыў квоты на выраб алькаголю ў наступным годзе, у выніку істотна зьнізіліся лічбы для моцных алькагольных напояў і пладовага віна.

Паводле пастановы ўраду, гарэлкі ў 2020 годзе годзе будзе выраблена 10706 тысяч дэкалітраў (сёлета гэтая квота складала 10868 тысячаў дэкалітраў).

Значна паменшыцца вытворчасьць сурагатнага мацаванага віна. Яго ў 2019 годзе было дазволена вырабіць 6054 тысячы дэкалітраў, на 2020-ы заплянавалі меней — 4816 тысяч дэкалітраў.

Пры гэтым будзе павялічаны выраб вінаграднага віна з 3868 да 4173 тысячы дэкалітраў, каньяку — з 448 да 598 дэкалітраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG