Сям'я сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніка Прэзідэнцкага спартыўнага клюба Дзмітрыя Лукашэнкі напярэдадні Новага года наведала Дзівінскі дзіцячы дом. Сюжэт пра гэта паказалі ў эфіры тэлеканала СТВ.
«Дзеткі малайцы, добра падрыхтаваліся, прымалі актыўны ўдзел, што не можа не радаваць, — заўважыў Дзьмітры Лукашэнка. — Хачу ўсіх павіншаваць з надыходзячымі сьвятамі, Новым годам і Калядамі, пажадаць міру і дабра ў вашыя дамы».
Як распавяла ўнучка кіраўніка краіны Анастасія Лукашэнка, менавіта ў навагоднія сьвяты «можна сабрацца ўсёй дружнай сямʼёй і адзначыць іх разам».
«Мы звычайна зьбіраемся ў нас дома за сталом, вялікай сямʼёй, гатуем любімыя стравы, ямо, глядзім нейкія праграмы цікавыя, канцэрты», – дадала Дарʼя Лукашэнка.
У падарунак дзіцячаму дому сямʼя Дзьмітрыя Лукашэнкі прывезла разьвіваючыя гульні і канструктары.
У сямʼі ў сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі трое дзяцей: дочкі Анастасія, Дарʼя і Аляксандра. Малодшай – пяць гадоў. Старэйшыя вучацца ў школе і займаюцца музыкай. Фартэпіянны дуэт Анастасіі і Дарʼі ня раз перамагаў у музычных конкурсах.