Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выдзяляюць мільярд даляраў на энэргетычную незалежнасьць Усходняй Эўропы ад Расеі


Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэласі.

Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла законапраект, які прадугледжвае 1 мільярд даляраў на падтрымку энэргетычных праектаў ва Ўсходняй Эўропе і Эўразіі, каб паменшыць залежнасьць рэгіёну ад расейскіх нафты і газу.

Заканадаўчыя зьмены, зацьверджаныя Палатай прадстаўнікоў 17 сьнежня, як чакаецца, будуць ухваленыя Сэнатам на гэтым тыдні і падпісаныя прэзыдэнтам Дональдам Трампам.

ЗША абвінавачваюць Расею ў выкарыстаньні рэсурсаў нафты і газу, каб трымаць суседзяў у залежнасьці ад паставак энэргарэсурсаў у сфэры іх уплыву. Шмат краін Усходняй Эўропы атрымліваюць большую частку свайго імпарту энэргіі з Расеі.

Вашынгтон імкнецца часткова вырашыць гэта, выдзеліўшы грошы, якія могуць быць выкарыстаныя для фінансаваньня стратэгічных энэргетычных праектаў у рэгіёне, такіх як тэрміналы для звадкаванага газу, газаправоды, а таксама для вытворчасьці сонечнай і ветравой энэргіі.

17 сьнежня Сэнат ЗША ўхваліў праект абароннага бюджэту ЗША на 2020 год. У дакумэнт уключаны санкцыі супраць будаўнікоў двух расейскіх газаправодаў, вайсковая дапамога Ўкраіне. У дакумэнт уключаны абмежаваньні супраць удзельнікаў будаўніцтва расейскіх газаправодаў «Паўночны паток — 2» і «Турэцкі паток». Санкцыі дапамогуць захаваць энэргетычную бясьпеку Эўропы, упэўнены аўтары дакумэнту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG