Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан скасаваў «папскую таямніцу» для справаў аб сэксуальным гвалце


Папа Рымскі Францішак скасаваў «папскую таямніцу», якая выкарыстоўвалася ў справах аб сэксуальным гвалце з боку сьвятарства. Паводле новага дакумэнта, інфармацыя пра падобныя інцыдэнты можа агалошвацца, калі зламысьніку выстаўлена абвінавачаньне або пачаты судовы працэс.​

Папа Францішак таксама павялічыў да 18 гадоў верхні ўзроставы парог, зь якога Ватыкан прызнае парнаграфію дзіцячай. У папярэднім выданьні дакумэнту ад 2010 года гэты парог складаў 14 гадоў. Дакумэнты апублікаваныя ў дзень нараджэньня папы Рымскага. У аўторак яму споўнілася 83 гады. Новыя палажэньні трэба будзе ўхваліць Кангрэгацыі дактрыны веры, якая ў тым ліку займаецца злачынствамі, учыненымі сьвятарамі-пэдафіламі.

У 2001 годзе была ўведзеная «папская таямніца», вышэйшая форма сакрэтнасьці ў царкве на справы з сэксуальным гвалтам з боку сьвятароў. Ватыкан настойваў на тым, што такая канфідэнцыйнасьць неабходная для абароны недатыкальнасьці прыватнага жыцьця ахвяры, рэпутацыі абвінавачанага і цэласнасьці кананічнага працэсу.

Аднак такая сакрэтнасьць таксама дапамагала хаваць выпадкі пэдафіліі, перашкаджала сьледзтву і прыводзіла да маўчаньня ахвяр. Некаторыя з пацярпелых расцэньвалі «папскую таямніцу» як забарону на зварот у паліцыю, адзначае Associated Press.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG