Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура за два гады выявіла ў канцэрне «Белнафтахім» 35 злачынстваў


Штаб-кватэра «Белнафтахіму» ў Менску

Генэральная пракуратура па выніках праверак прадпрыемстваў нафтавай, газавай і хімічнай галіны ўнесла старшыні канцэрну «Белнафтахім» прапазыцыю, у якой запатрабавала ліквідаваць парушэньні антыкарупцыйнага заканадаўства.

Як гаворыцца на сайце ведамства, летась у сыстэме канцэрну выяўлены 22 злачынствы супраць інтарэсаў службы, за 10 месяцаў сёлета — 13. Большасць выпадкаў зьвязана з хабарніцтвам за лабіяваньне інтарэсаў камэрцыйных структур падчас працэдуры закупак.

Сярод прыцягнутых да крымінальнай адказнасьці — былы генэральны дырэктар ААТ «Гомельтранснафта Дружба», намесьнік гендырэктара ААТ «Нафтан», намесьнік гендырэктара ў капітальным будаўніцтве ААТ «Белшына» ды іншыя службовыя асобы.

Структурнае падразьдзяленьне "Гомельтранснафта"
Структурнае падразьдзяленьне "Гомельтранснафта"

Адзначаецца, што сыстэма нагляду ў канцэрне не забясьпечвала эфэктыўнай абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы, стварала перадумовы для карупцыйных правапарушэньняў.

Пракуроры выявілі факты, калі работнікі канцэрну атрымлівалі ў падпарадкаваных арганізацыях узнагароджаньні ў парушэньне прэзыдэнцкага ўказу «Аб некаторых пытаньнях ўладасьніцкага нагляду».

У ААТ «Белшына» асобным супрацоўнікам выплацілі прэміі пры адсутнасці ў заводу чыстага прыбытку. Аналягічныя парушэньні зафіксаваныя пры выплаце ўзнагароджаньня шэрагу асобаў на ААТ «Завод горнага воску». Нягледзячы на неадпаведнасьці заканадаўству, канцэрн зацьвярджаў справаздачы прадстаўнікоў дзяржавы.

Паведамляецца, што неабгрунтавана атрыманыя грошы вінаватыя кампэнсавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG