Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі цёплая зіма штодня абнаўляе тэмпэратурныя рэкорды 


Сапраўдная зіма пакуль толькі на старых фота.
Сапраўдная зіма пакуль толькі на старых фота.

Тэмпэратурныя рэкорды дня за ўвесь пэрыяд назіраньняў абноўленыя 16 сьнежня на ўсіх мэтэастанцыях Гомельскай вобласьці, сьведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз архіву Белгідрамэту.

Цяплей за ўсё было ў Брагіне і Жыткавічах, дзе тэрмомэтры паказвалі 8,7 градуса вышэй за нуль — ранейшыя максымумы ў 2006 годзе складалі 8 і 6,8 адпаведна.

У Мазыры паветра прагрэлася да 8,4 градуса (было 7,3 у 2006-м), у Гомлі — да 8,1 градуса (7,8 у 2017-м), Васілевічах — да 8 градусаў (7,5 у 2006-м ), Жлобіне — да 7,7 градуса (7,6 у 2006-м).

Яшчэ адзін рэкорд адзначаны на мэтэастанцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне Берасьцейшчыны: 7,8 градуса супраць 6,9 у 2014 годзе.

Зрэшты, рэкорд дня для ўсёй тэрыторыі краіны ўсё ж выстаяў: 16 сьнежня 2006-га было зафіксавана 9,4 градуса цяпла ў Сянно на Віцебшчыне.

У наступныя дні, згодна з прагнозам сыноптыкаў, цёплае надвор’е захаваецца. 17 сьнежня ў Менску чакаецца 4-6 градусаў вышэй за нуль. Рэкорд дня ў сталіцы пакуль што зарэгістраваны ў 1972 годзе, ён склаў 5,1 градуса.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG