Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крамлі пракамэнтавалі сустрэчу Пуціна і Зяленскага


Уладзімер Зяленскі і Ўладзімер Пуцін

Крэмль пракамэнтаваў саміт «нармандзкай чацьвёркі», які прайшоў у Парыжы 9 сьнежня. Як заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў, сустрэча не прывяла да «лёсавызначальнага прарыву». «Ці аднавіўся „нармандзкі“ фармат пасьля ладнага перапынку? Так. Дасягнуты лёсавызначальны прарыў? Не», — сказаў Пяскоў у эфіры Першага канала.

9 сьнежня ў Елісэйскім палацы прайшла сустрэча ў «нармандзкім фармаце». У камюніке па выніках сустрэчы паведамлялася, што Украіна і Расея дамовіліся аб абмене вязьнямі ў фармаце «усіх на ўсіх», частковым разьвядзеньні сіл на Данбасе, а таксама аб правядзеньні наступнага саміту ў «нармандзкім фармаце» праз чатыры месяцы.

Бакі не змаглі дамовіцца аб правядзеньні выбараў у так званых «ДНР» і «ЛНР». Кіеў настойвае на тым, каб галасаваньне праводзілася ўжо пасьля таго, як яму вернуць кантроль над мяжой з Расеяй. Масква сьцьвярджае, што гэта супярэчыць Менскім пагадненьням.

\Падчас гэтай сустрэчы пытаньне Крыма не абмяркоўвалася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG