Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі трансплантоляг і сэнатар Алег Румо выказаўся за адмену сьмяротнага пакараньня


Ілюстрацыйнае фота: турэмная роба асуджанага на сьмяротнае пакараньне

Дырэктар Менскага навукова-практычнага цэнтру хірургіі, транспланталёгіі і гематалёгіі і сябра Савету Рэспублікі Алег Румо заявіў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу АНТ, што выступае за ўвядзеньне мараторыю на сьмяротнае пакараньне.

Алег Румо
Алег Румо


«Я выдатна разумею, што сьмяротнае пакараньне проста так не адбываецца ў нашай краіне. Гэта людзі, якія робяць тое, што несумяшчальна з паняцьцем „чалавек“. (...) Тым ня менш я за мараторый на сьмяротнае пакараньне з адной простай прычыны — стопрацэнтную гарантыю таго, што ня зроблена памылка, даць немагчыма. Калі б была стопрацэнтная гарантыя, я, зыходзячы з сваёй прафэсіі, усё роўна лічу, што пазбаўляць чалавека жыцьця нельга», — заявіў Румо.

Пры гэтым ён адзначыў, што рашэньне ў гэтым пытаньні павінен прымаць народ.

Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі

  • Беларусь застаецца апошняй краінай Эўропы, дзе караюць сьмерцю.
  • Усяго за гады незалежнасьці ў Беларусі вынесьлі больш за 300 сьмяротных прысудаў.
  • Улады Беларусі не паведамляюць пра выкананьне сьмяротных прысудаў. Пра гэта ўдаецца даведацца з паказаньняў іншых сьмяротнікаў або ад праваабаронцаў, якія кантактуюць з роднымі асуджаных.
  • Эўразьвяз пэрыядычна заклікае Беларусь адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG