Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памяць пра Купалу, нематэрыяльны карагод, сучасны патоп. І дзікія гусі Пэтэра Гандке


Выбух вулькана на Белым востраве, Новая Зэляндыя, 9 сьнежня 2019
Выбух вулькана на Белым востраве, Новая Зэляндыя, 9 сьнежня 2019

Сем рэчаў, якія мы ўведалі за мінулы тыдзень

У Браціславе адкрылі памятную дошку ў гонар Янкі Купалы


11 сьнежня ў сталіцы Славаччыны Браціславе ўрачыста адкрылі мэмарыяльную дошку ў гонар клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Гэта першы на тэрыторыі краіны памятны знак, прысьвечаны грамадзкаму дзеячу зь Беларусі.

Дошка з гарэльефам разьмешчаная ў будынку найстарэйшага гатэля гораду Radisson Blu Carlton. Тут першы Народны паэт Беларусі спыняўся падчас візыту ў Чэхаславаччыну ў складзе дэлегацыі савецкіх пісьменьнікаў у кастрычніку 1935 году.

У Празе паставяць помнік уласаўцам

Расейскае амбасада ў Чэхіі заявіла пра абурэньне «блюзьнерскім рашэньнем» стварыць мэмарыял салдатам Расейскай вызваленчай арміі (РОА), якія загінулі пры вызваленьні чэскай сталіцы ў 1945 годзе.

Андрэй Уласаў з салдатамі РОА (Расейскай вызваленчай арміі)
Андрэй Уласаў з салдатамі РОА (Расейскай вызваленчай арміі)

11 сьнежня рада дэпутатаў праскага раёну Прага-Ржэпарыі (Praha-Řeporyje) аднагалосна ўхваліла ўсталяваньне мэмарыялу салдатам Расейскай вызваленчай арміі (РОА), якія загінулі пры вызваленьні чэскай сталіцы ў 1945 годзе.

«Юраўскі карагод» і бізантыйскі сьпеў у сьпісе UNESCO

11 сьнежня Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO падчас 14-й сэсіі ў сталіцы Калюмбіі Багаце прыняў рашэньне ўключыць беларускі народны абрад «Юраўскі карагод» — прымеркаваны да веснавога сьвята Юр’я — у Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.

У гэты самы сьпіс быў уключаны таксама бізантыйскі літургічны сьпеў Грэцыі і Кіпру.

Грэнляндыя распускаецца, акіян павышаецца

У 1992—2018 гг. Грэнляндыя страціла 3800 мільярдаў тон лёду са свайго ледавіковага покрыва. Гэты лёд распусьціўся і, як вада, папоўніў сусьветны акіян. Узровень акіяну за гэты час павысіўся на 10 мілімэтраў.

Распускаецца ледзяное покрыва Грэнляндыі, жнівень 2019
Распускаецца ледзяное покрыва Грэнляндыі, жнівень 2019

Такія зьвесткі пра адно з самых пагрозьлівых наступстваў глябальнага пацяпленьня знаходзяцца ў артыкуле групы міжнародных навукоўцаў-гляцыёлягаў, які на гэтым тыдні зьявіўся на сайце брытанскага часопісу Nature.

Вывяржэньне на антыподах

9 сьнежна на Белым востраве (White Island), які належыць Новай Зэляндыі, нечакана выбухнуў вулькан, якраз у той момант, калі 47 турыстаў аглядалі яго кратэр.

Выбух вулькана на Белым востраве
Выбух вулькана на Белым востраве

Улады эвакуявалі зь невялічкага вульканічнага астраўка некалькі дзясяткаў турыстаў, каля 30 чалавек з сур’ёзнымі апёкамі трапілі ў шпіталі, а дзевяць лічацца загінулымі бязь вестак. Сэйсмолягі перасьцерагаюць, што неўзабаве вулькан можа выбухнуць зноў, і ўлады пакуль не пускаюць ратавальнікаў на астравок, каб адшукаць хутчэй за ўсё трупы тых дзевяці чалавек, якія сталі сьмяротнымі ахвярамі нечаканага вывяржэньня.

Прэм’ера фільму пра сымбаль «францускай новай хвалі»

13 сьнежня ў пракаце зьявіўся фільм «Сібэрг» пра амэрыканскую акторку Джын Сібэрг (Jean Seberg, 1938–1979), якая ў 1960-х стала адным з сымбаляў «францускай новай хвалі» ў кінэматографе. У ролю Джын Сібэрг у фільме аўстралійскага рэжысэра Бэнэдыкта Эндруса ўвасобілася амэрыканская акторка Крыстэн Стуарт.

Джын Сібэрг запомнілася перш за ўсё роляй партнэркі Жан-Поля Бэльмандо ў карціне «На апошнім дыханьні» Жан-Люка Гадара (1960) — адной з найважнейшых стужак «францускай новай хвалі».

Набэліст прапанаваў тост за Сэльму Лагерлёф, Бітлз, Інгмара Бэргмана

Пэтэр Гандке
Пэтэр Гандке

Пэтэр Гандке, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 2019 год, у сваёй банкетнай прамове ў Стакгольме 10 сьнежня сказаў, па-ангельску:

«Гэта першы „тост“ у маім жыцьці. У маім старым ангельскім слоўніку „to toast“ азначае: прывітаць, здалёк, прыгожую даму…

Гэта ўжо другі раз у жыцьці я зьвяртаюся да караля і каралевы. Першы раз я зьвяртаўся да Людовіка Сьвятога, караля Францыі, і яго каханай жонкі Маргарэты Наварскай. Але гэта было ў дванаццатым стагодзьдзі, і гэта быў сон…

Дзякую ўсім за вашу прысутнасьць.

Маё пажаданьне, маё прывітаньне: яны кіруюцца да дзікай гускі ў „Цудоўным падарожжы Нілса Хольгерсана па Швэцыі“. А пажаданьне такое: каб гусі ў будучыні, за межамі Швэцыі, таксама праляцелі над кожным краявідам, ня толькі ў Эўропе, і такім чынам ператварылі кожную, нават найменшую краіну ў сьвеце! Дзікія гусі Сэльмы Лагерлёф forever.

Strawberry fields forever [намёк на песьню The Beatles „Strawberry Fields Forever“ з 1967 году — РС]. Wild strawberries forever [намёк на фільм Інгмара Бэргмана „Smultronstället“ з 1957 году, які ў англамоўным пракаце ішоў пад назвай „Wild Strawberries“ — РС]».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG