Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пэру захапілі падводную лодку з 2 тонамі какаіну


Ілюстрацыйнае фота

Патрульныя караблі ВМС Пэру затрымалі «наркасубмарыну» з грузам какаіну вагой амаль дзьве тоны, прызначанага для ЗША, паведаміла мясцовае выданьне El Comercio.

Таксама затрымалі экіпаж судна, у які ўваходзілі двое калюмбійцаў, мэксыканец і эквадорац.

Адзначаецца, што паўпаглыбнае судна затрымалі 7 сьнежня за 180 міляў ад берага ў паўднёвай частцы Ціхага акіяну. Увечары 11 сьнежня яго даставілі на базу ВМС Пэру ў Паітэ.

«Чацьвёра затрыманых у ходзе апэрацыі будуць дастаўлены ў Ліму, як і дзьве тоны какаіну. Субмарына застанецца ў распараджэньні ВМС для дэталёвага дасьледаваньня», — цытуе пракурора Хорхе Чавэс Карціна El Comercio. Паводле Чавэса, падлодка была загружаная ў мангравых лясах на поўдні Эквадору.

Пэру, Калюмбія і Балівія — найбуйнейшыя вытворцы какаіну ў сьвеце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG