Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ Беларусі афіцыйна атрымаў назву па-беларуску


Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі

Указам Аляксандра Лукашэнкі № 445 ад 6 сьнежня 2019 году, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 11 сьнежня, афіцыйна зацьверджаныя поўная і кароткая назвы на беларускай мове.

Раней беларускамоўнай назвы афіцыйна не было, палажэньне аб беларускім КДБ напісана па-расейску і ў ім фігуруе толькі расейскамоўная назва камітэту.

Цяперашнім указам зацьверджаныя:

поўнае афіцыйнае найменьне Камітэту:

  • на беларускай мове — Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь;
  • на расейскай мове — Комитет государственной безопасности Республики Беларусь,

і скарочанае найменьне:

  • на беларускай мове — КДБ;
  • на расейскай — КГБ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG