Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане паставілі бронзавы помнік Пуціну на фоне прыбіральні


На гарналыжнай базе ў Кіргізстане зьявіўся 2,5-мэтровая статуя прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Гэта здарылася пасьля таго, як заснавальнік курорту атрымаў крэдыт на 1,2 мільёна даляраў ад Расейскага фонду разьвіцьця.

Як піша агенцтва Reuters, бронзавы расейскі лідэр у гарнітуры ўглядаецца ў бясплодныя скалістыя даліны, а за ягонай сьпінай — грамадзкая прыбіральня комплексу.

Дырэктар базы Акбар Разіеў расказаў, што зьвярнуўся ў кіргізскія банкі па крэдыт, але не знайшоў падтрымкі. У той жа час прадстаўніцтва Расейскага фонду разьвіцьця ў Бішкеку выдала пазыку пад 4% гадавых.

«Я ня ведаў, як выказаць удзячнасьць Расеі і яе кіраўніцтву, — сказаў Разіеў. — Дзякуючы Ўладзіміру Пуціну, у нас цяпер ёсьць значна лепшы гарналыжны цэнтар».

Фонд, які падтрымаў праект Разіева, характарызуе сябе як вядучы мэханізм інтэграцыі Кіргізстану ў Эўразійскі эканамічны саюз — гэта зьнешнепалітычная ініцыятыва, якая прасоўваецца Масквой ад 2011 году.

Помнік Пуціну папоўніў калекцыю іншых правадыроў, якія стаяць на гарналыжнай базе, у тым ліку Ўладзіміру Леніну.

Цяпер турысты ахвотна робяць сэлфі з новым набыткам ягонага курорту, кажа Акбар Разіеў. Некаторыя наведнікі абураюцца, што фігуру паставілі на фоне туалета.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG