Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: на шамана, які ішоў выганяць Пуціна, завялі справу за гвалт над міліцыянтам 


Аляксандар Габышаў
Аляксандар Габышаў

Якуцкі шаман Аляксандар Габышаў стаў фігурантам крымінальнай справы «аб гвалце ў дачыненьні да прадстаўніка ўлады», паведамляе інфармацыйны партал Meduza.

Ягоная адвакатка Вольга Цімафеева расказала, што падставай для справы стала тое, што Габышаў нібыта «пашкодзіў вопратку аднаму зь сілавікоў, якія яго затрымлівалі».

Ва ўпраўленьні Сьледчага камітэту Расеі па Якуціі пазьней заявілі, што інфармацыя аб новай крымінальнай справе ў адносінах да Габышава несапраўдная.

10 сьнежня шамана, які паўторна выправіўся ў Маскву для «абраду выгнаньня Пуціна», спынілі на фэдэральнай трасе ў Якуціі. Цяпер ён знаходзіцца ў аддзеле паліцыі Якуцку.

Шаман з прыхільнікамі
Шаман з прыхільнікамі

Сёлета ў сакавіку Аляксандар Габышаў абвясьціў пра пачатак пешага паходу ў расейскую сталіцу, па дарозе да яго сталі далучацца прыхільнікі.

У верасьні шамана затрымалі і адправілі на псыхіятрычную экспэртызу. Па яе выніках кліента намагаліся адправіць на прымусовае лячэньне, але ўступіліся незалежныя экспэрты.

Супраць Габышава была заведзена крымінальная справа «за заклікі да экстрэмізму», ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыезьдзе. Праз адсутнасьць абвінавачаньня яна перастала дзейнічаць у кастрычніку.

Тады ж шаман заявіў пра аднаўленьне паходу на Маскву, падкрэсьліўшы, што акцыя носіць выключна мірны характар. 8 сьнежня ён выправіўся ў дарогу разам з двума прыхільнікамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG