Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ціхім акіяне можа ўзьнікнуць новая дзяржава. Пачаўся падлік галасоў


Бугенвіль

У Бугенвілі пачынаецца падлік галасоў на рэфэрэндуме ў справе незалежнасьці. Вынікі галасаваньня будуць абвешчаныя ў чацьвер.

Разьмешчаны ў архіпэлягу Саламонавых выспаў у Ціхім акіяне, Бугенвіль зьяўляецца аўтаномнай правінцыяй Папуа-Новай Гвінэі. Неабавязковае для ўлады галасаваньне за незалежнасьць, доўжылася з 23 лістапада па 7 сьнежня.

Віцэ-прэзыдэнт Бугенвіля Рэйманд Масона заявіў, што чакае, што пераважная большасьць выбарнікаў падтрымае незалежнасьць. На яго думку, Бугенвіль не гатовы да незалежнасьці, паколькі правінцыйныя інстытуты створаныя недастаткова.

«Мы прагназуем працяглы пераходны пэрыяд», — сказаў Масона ў інтэрвію агенцтву Reuters. Ён падлічыў, што працэс трансфармацыі можа заняць дзесяць гадоў.

У рэфэрэндуме больш за 200 000 жыхароў Бугенвіля маглі выбіраць паміж незалежнасьцю і павелічэньнем аўтаноміі, а таксама за або супраць статусу часткі Папуа-Новай Гвінэі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG