Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Праваабаронца году» і «Кампанія году» — абаронцы правоў назвалі ляўрэатаў штогадовай прэміі

абноўлена

Андрэй Завалей, Леанід Судаленка, Васіль Завадзкі

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, беларускія праваабарончыя арганізацыі назвалі ляўрэатаў прэміі ў трох намінацыях: «Праваабаронца году», «Журналіст году» і «Кампанія/ініцыятыва году».

«Праваабаронцам году» стаў Леанід Судаленка з Гомельскага цэнтру стратэгічнай цяжбы.

У кароткі сьпіс намінацыі «Праваабаронца году» таксама ўвайшлі Андрэй Завалей, (кампанія памяці Міхаіла Пішчэўскага «Справа Пі») і Васіль Завадзкі з установы «ТаймАкт».

Найлепшай праваабарончай ініцыятывай стала кампанія супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці.

Кампанія году
Кампанія году

За званьне найлепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывы году» таксама спаборнічалі кампанія «Вярнуць чалавека» і арганізатары цыклю захадаў «Футбол для ўсіх».

Ляўрэатам у намінацыі «Журналіст году» стала Ганна Соўсь з Радыё Свабода.

За Ганну Соўсь узнагароду атрымала яе маці Ларыса Соўсь
За Ганну Соўсь узнагароду атрымала яе маці Ларыса Соўсь

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG