Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 30-годзьдзе сьмерці Андрэя Сахарава


Акадэмік Андрэй Сахараў
Акадэмік Андрэй Сахараў

Падзеі 14 сьнежня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

14 сьнежня 1989 году ад інфаркту памёр Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца. Адзін са стваральнікаў першай савецкай вадароднай бомбы, выпрабаваньне якой адбылося ў 1953 г. Андрэй Сахараў узначальваў фонд дапамогі дзецям палітвязьняў і бараніў правы чалавека, за што ў 1975 г. атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.

Таксама ў гэты дзень

1586 — у Горадні ўпершыню ва Ўсходняй Эўропе зрабілі патолягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка — кароля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя, які памёр за два дні да таго. Спрабуючы вызначыць прычыну ягонае сьмерці, лекары доўга не маглі прыйсьці да згоды. Таму і пастанавілі зрабіць патолягаанатамічнае дасьледаваньне.

Пасьля сьмерці вялікага князя літоўскага і караля польскага Стэфана Баторага яго цела было выкарыстана для першага ва Ўсходняй Эўропе патолягаанатамічнага ўскрыцьця.
Пасьля сьмерці вялікага князя літоўскага і караля польскага Стэфана Баторага яго цела было выкарыстана для першага ва Ўсходняй Эўропе патолягаанатамічнага ўскрыцьця.

1782 — браты Мангальф’е запусьцілі першы паветраны шар.

1825 — група рэвалюцыйна настроеных расейскіх афіцэраў зладзіла ў Санкт-Пецярбургу паўстаньне супраць царызму.

1862 — у Менску было відаць паўночнае зьзяньне. Уладзімер Караткевіч назваў гэтую зьяву «прадвесьцем будучай бітвы», маючы на ўвазе паўстаньне Каліноўскага, якое пачалося праз год.

Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году
Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году

1939 — Савецкі Саюз выключаны са складу Лігі Нацыяў за напад на Фінляндыю.

1949 — Ерусалім абвешчаны сталіцай Ізраілю.

1957 — у газэце «Літаратура і мастацтва» зьявіўся артыкул студэнта факультэту журналістыкі БДУ Барыса Сачанкі «Шанаваць родную мову». Гэта быў першы публічны выступ супраць русыфікацыі амаль за 30 гадоў.

Барыс Сачанка з дачкой Сьвятланай
Барыс Сачанка з дачкой Сьвятланай

​2004 — Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала Прэмію за свабоду думкі імя А. Сахарава.

У гэты дзень нарадзіліся

1503 — Настрадамус, францускі лекар, астроляг і прадказальнік.

1546 — Тыха Браге, дацкі шляхціц, сёньня найбольш вядомы як адзін зь першых астраномаў у Эўропе.

1738 — Ян Мікалай Хадкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

1905 — Мікалай Дарожкін, беларускі міколяг і фітапатоляг, акадэмік АН БССР.

1912 — Уладзімер Кароль, беларускі архітэктар, суаўтар праектаў праспэкту Незалежнасьці, манумэнта Перамогі і будынка Галоўпаштамту ў Менску.

Манумэнт Перамогі ў Менску. Фота: Дзьмітры Важнік
Манумэнт Перамогі ў Менску. Фота: Дзьмітры Важнік

У памяці

1799 — памёр Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

1941 — памёр Эдуард Вольтэр, этнограф, аўтар кнігі «Матэрыялы да этнаграфіі латыскага племені Віцебскай губэрні».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG