Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы Зяленскі, Макрон, Мэркель і Пуцін абмяркуюць канфлікт на Данбасе


Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўпершыню сустрэнуцца падчас саміту ў Парыжы

9 сьнежня адбудзецца першая за тры гады сустрэча лідэраў «нармандзкай чацьвёркі». Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правядуць перамовы ў Парыжы.

У канцы лістапада прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што лідэры краінаў «нармандзкага фармату» абмяркуюць «вяртаньне ўсіх украінскіх палонных», спыненьне агню на Данбасе, кантроль над украінска-расейскай мяжой і мясцовыя выбары на тэрыторыях самаабвешчаных рэспублік Данецкай і Луганскай абласьцей.

У Кіеве 8 сьнежня «праводзілі» прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага на сустрэчу «нармандзкай чацьвёркі» акцыямі пратэсту. Ранішняя акцыя на плошчы Незалежнасьці адбылася пад лёзунгам «Чырвоныя лініі для Зе». Увечары актывісты ля Офіса прэзыдэнта Ўкраіны пачалі акцыю «Начны дазор на Банкавай» і паставілі намёты. Удзельнікі акцыі заклікалі Зяленскага не парушаць нацыянальныя інтарэсы Ўкраіны падчас сустрэчы «нармандзкай чацьвёркі».

Апошні раз перамовы лідэраў «нармандзкай чацьвёркі» адбыліся 19 кастрычніка 2016 году ў сталіцы Нямеччыны Бэрліне. Тагачасны прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель дамовіліся, у прыватнасьці, аб адводзе войскаў у раёне станіцы Луганскай і Залатога ў Луганскай вобласьці і Пятроўскага ў Данецкай вобласьці. Гэтыя задачы былі рэалізаваныя на працягу лета — восені 2019 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG