Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: 46% амэрыканскіх салдат лічаць Расею саюзьнікам ЗША


Ілюстрацыйнае фота

Амаль палова апытаных амэрыканскіх вайскоўцаў і чальцоў іх сем’яў — 46 адсоткаў — сказалі, што разглядаюць Расею ў якасьці саюзьніка. Пра гэта сьведчыць новае сацыялягічнае апытаньне, вынікі якога прыводзіць «Голас Амэрыкі».

Калі казаць пра насельніцтва ЗША ў цэлым, то такога пункта гледжаньня прытрымліваюцца менш адной траціны (28 адсоткаў), але гэта на 9 працэнтных пунктаў больш за мінулагодні паказчык, калі Расею лічылі саюзьнікам 19 адсоткаў амэрыканцаў.

Аўтары апытаньня ўсталявалі, што пазытыўныя погляды на Расею, верагодна, «абумоўлены рэспубліканцамі, якія адрэагавалі на станоўчыя водгукі прэзыдэнта Трампа пра Расею».

Нягледзячы на тое, што 71% жыхароў ЗША і 53% вайскоўцаў і чальцоў іх семʼяў усё яшчэ лічаць Расею ворагам, усплёск прарасейскіх настрояў турбуе прадстаўнікоў Пэнтагона.

«З боку Расеі адбываюцца спробы пазапаўняць мэдыяасяродзьдзе дэзінфармацыяй, каб пасеяць сумненьні і разгубленасьць», — сказала ў інтэрвію «Голасу Амэрыкі» афіцыйны прадстаўнік Мінабароны ЗША Карла Глісан.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG