Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як затрымалі правакатара на акцыі ў Менску. Блогер Пальчыс апублікаваў відэа


Акцыя ў Менску, 7 студзеня
Акцыя ў Менску, 7 студзеня

Блогер Эдуард Пальчыс апублікаваў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку кароткае відэа затрыманьня маладога мужчыны, які сёньня падчас акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй выкрыкваў прарасейскія лёзунгі.

Мужчыну затрымалі ўдзельнікі мітынгі і перадалі супрацоўнікам праваахоўных органаў у цывільным. Пасьля гэтага яго зьмясьцілі ў сіні мікрааўтобус, які выкарыстоўвацца для дастаўкі затрыманых у аддзелы міліцыі.

Паводле Эдуарда Пальчыса, затрыманы — гэта былы сакратар БРСМ. Падчас акцыі ён крычаў: «Руссие вперёд», «Россия!» и «Вы развалили Россию».​ На думку блогера, мужчына быў нецьвярозы.

Як паведаміла «Наша Ніва», правакатарам аказаўся 28-гадовы Ягор Красата, які вучыўся на гістфаку БДУ і працаваў прадаўцом-кансультантам у Менску. У школе ён быў 1-м сакратаром БРСМ. Удзельнік зьлётаў «рускамоўнай моладзі краін СНД і Балтыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG