Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адключэньне сувязі журналістцы Чайчыц растлумачылі штафам за «Плошчу» 2010 году


Пратэст супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году
Пратэст супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году

Былая журналістка тэлеканалу «Белсат» Вольга Чайчыц і ейны муж Андрусь Козел 28 лістапада засталіся без інтэрнэту і тэлефоннай сувязі. Праз тыдзень яна, расказала, што ёй растлумачылі адключэньне штрафам 9-гадовай даўніны.

Паводле Чайчыц, 20 сьнежня 2010 году яе аштрафавалі на 1 050 000 недэнамінаваных рублёў (350$) за ўдзел у акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. 26 студзеня, піша Чайчыц, яна сплаціла штраф і дагэтуль мае плацёжную квітанцыю.

Але ў 2016 годзе нібыта тры месяцы ішла судовая вытворчасьць па прымусовым спагнаньні гэтага штрафу. Прадставіць Чайчыц адпаведныя дакумэнты адмовіліся.

Паводле закону, распачаць такую вытворчасьць маглі толькі цягам трох месяцаў пасьля набыцьця законнай моцы пастановы суду.

Цяпер Чайчыц падала скаргу ў раённую пракуратуру і кіраўніку Аддзелу прымусовага выкананьня пакараньняў на дзеяньні судовай выканаўцы.

Летась «Белсат» назваў Вольгу Чайчыц «тэлевізійнай асобай году» за рэпартажы з розных куткоў Беларусі на вострасацыяльныя тэмы.

Праваахоўнікі ж безупынна штрафавалі Чайчыц за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» (то бок працу на замежнага працадаўцу без акрэдытацыі) — толькі за той 2018 год супраць яе распачалі 11 адміністрацыйных справаў і нават абмяжоўвалі выезд з краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG