Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына за тры гады выслала з краіны больш за 90 ісламістаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады Нямеччыны з канца 2016 году выслалі з краіны больш за 90 патэнцыйна небясьпечных ісламістаў. Пра гэта паведаміў у пятніцу часопіс «Шпігель» са спасылкай на адказ ураду на запыт апазыцыйнай фракцыі Свабоднай дэмакратычнай партыі.

Паводле ацэнкі кабінэту міністраў, дэпартаваныя маглі ўчыніць асабліва небясьпечныя злачынствы, перш за ўсё тэрарыстычныя акты. Больш за іншых выслалі ўлады трох земляў: Паўночны Райн — Вэстфалія (29 чалавек), Бадэн-Вюртэмбэрг (16), Бэрлін (10).

Усяго на гэты момант ўрад Нямеччыны лічыць патэнцыйна небясьпечнымі 225 чалавек. 40% з іх — сырыйцы, якіх улады Нямеччыны пакуль ня лічаць магчымым дэпартаваць на радзіму. Сярод дэпартаваных было таксама нямала грамадзянаў Іраку, Турэччыны і Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG