Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Аляксіевіч увайшла ў назіральную раду цэнтру ў памяць Галакосту


Сьвятлана Алексіевіч

Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч увайшла ў склад назіральнай рады Мэмарыяльнага цэнтру «Бабін Яр» у Кіеве, паведаміла ўкраінская служба Свабоды.

«Сьвятлана Аляксеевіч — выдатная пісьменьніца, якая ў складанай савецкай і постсавецкай рэчаіснасьці „хацела зразумець, колькі чалавека у чалавеку і як абараніць гэтага чалавека ў чалавеку“. Гэта тое, чаго хочам і мы, ініцыятары і ўдзельнікі Мэмарыяльнага цэнтру „Бабін Яр“, — дасьледаваць, дакумэнтаваць, захаваць для гісторыі, асэнсаваць і ўвекавечыць памяць ахвяр Галакосту. Мы верым, што Сьвятлана ўнясе значны ўклад у разьвіцьцё праекту», — сказаў Натан Шчаранскі, старшыня назіральнай рады.

Міжнародны архітэктурны конкурс на стварэньне мэмарыяльнага цэнтру «Бабін Яр» быў абвешчаны 19 сьнежня 2018 году. У верасьні ў конкурсе перамагла каманда архітэктурнай фірмы Querkraft Architekten (Аўстрыя) з архітэктарам ляндшафтнага дызайну Kieran Fraser Landscape Design (Аўстрыя).

Згодна зь іх праектам, у Кіеве будзе пабудаваны першы ўсходнеэўрапейскі мэмарыяльны цэнтар трагедыі Галакосту, разьмешчаны дакладна на месцы трагічных падзей 1941–1943 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG