Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску вырашылі змагацца зь нелегальнымі гандлярамі ў пераходах з дапамогай відэакамэр


Ілюстрацыйнае фота. Жанчына нелегальна гандлюе зелянінай
Ілюстрацыйнае фота. Жанчына нелегальна гандлюе зелянінай

Змагацца зь нелегальным гандлем у Менску будуць пры дапамозе камэраў відэаназіраньня, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Пра гэта заявіў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Аляксандар Дараховіч на пасяджэньні рабочай групы ў пытаньнях добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня горада. У першую чаргу гаворка ідзе пра гандаль у падземных пешаходных пераходах і побач зь імі.

Паводле Дараховіча, ведамства будзе прасіць суб’екты гаспадараньня ўстаўлёўваць камэры відэаназіраньня ў пераходах і на выхадах зь іх. Пасьля з дапамогай міліцыі будуць высьвятляць асобы нелегальных гандляроў, а санэпідслужбы і падатковыя органы будуць прыцягваць іх да адказнасьці. Відэазапіс стане пацьверджаньнем парушэньня.

Менскія ўлады прыдумляюць, як змагацца зь нелегальным гандлем, ужо шмат гадоў: гандлярам давалі бясплатныя гандлёвыя месцы на рынках, разганялі іх зь міліцыяй, складалі на іх пратаколы, спрабавалі спаганяць зь іх стаўку адзінага падатку, будавалі маленькія крамы ў пераходах (каля чыгуначнага вакзала), каб заняць імі ўпадабаныя месцы гандляроў, — аднак усе мэтады ня надта эфэктыўныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG